«Дзяды» ў Курапатах – 30 год таму
У рубрыцы «Гісторыя аднаго фота» – адна з першых «дзядоўскіх» акцый у новай гісторыі Беларусі.
У Курапатах на «Дзяды» выступае пісьменнік Уладзімір Арлоў. Справа ад яго стаіць Зянон Пазняк, крайні справа – пісьменнік Янка Брыль. Фота Уладзіміра Сапагова
Трыццаць год таму, 29 кастрычніка 1989-га, у Курапаты да месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій прыйшлі тысячы беларусаў.
Удзельнікі жалобнага шэсця прайшлі ад Усходніх могілак да ўрочышча. Тут адбыўся мітынг-рэквіем і ўсталяванне першых курапацкіх крыжоў. Адзін з іх назвалі Крыжом Пакуты, ён стаў адным з сімвалаў курапацкага некропаля.
Читайте еще
Избранное