«Дзяды» пройдуць па праспекце Незалежнасці

Шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памінання продкаў «Дзяды», пройдуць 28 кастрычніка ў Менску. Акцыя дазволеныя ўладамі.

Збор удзельнікаў шэсця 28 кастрычніка ў 10 гадзін 30 хвілін на пляцоўцы перад заводам "Луч" (станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"), а 11-ай – пачатак руху па маршруце праспект Незалежнасці – вуліцы Каліноўскага – Сядых – Карбышава — Гамарніка — Мірашнічэнка – урочышча Курапаты, дзе пройдзе жалобны мітынг з 14 гадзін 30 хвілін да 17.00.

Нагадаем, што 2007 год абвешчаны грамадскасцю Годам памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Курапаты – адно з многіх месцаў на тэрыторыі Беларусі, дзе былі забітыя і пахаваныя ў ямах ахвяры сталінскага тэрору. Па маштабах злачынства і колькасьці ахвяраў Курапаты можна параўноўваць з Асьвенцымам і Бухэнвальдам.

Камуністычныя ўлады БССР хавалі праўду аб трагедыі, ня раз спрабавалі зьнішчыць курапацкія магілы, будавалі на касьцях ахвяраў газаправод і дарогі, вывозілі чалавечыя косьці. Аднак на прыканцы 1980-х гадоў Зянон Пазьняк, вядомы археёлаг і гісторык, правёў першыя археялягічныя раскопкі ў Курапатах. Ягоныя адкрыцьці і сьведчаньні людзей, якія жылі ў тыя гады непадалёк ад месца расстрэлаў, пацьвердзілі, што ў Курапатах пахаваныя беларусы – ахвяры расейскага НКВД, зьнішчаныя ў 1929-1937 гг.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)