Дзяды-2015. Шэсце да Курапатаў
У нядзелю ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце ў Курапаты з нагоды дня памяці продкаў Дзяды.
Відэатрансляцыя «Радыё Свабода»


15.30 Акцыя скончылася.
14.45 Удзельнікі шэсця прыйшлі ў Курапаты. Тут адбываецца ўрачысты мітынг. Зачытанае вітанне ад лідара КХП-БНФ Зянона Пазняка. Затым выступіў Юрась Беленькі. Лейтматыў прамоваў — пагроза з боку Расіі і салідарнасць з украінцамі.

11.35. Шэсце стартавала. У ім прымае ўдзел каля 300 чалавек. У тым ліку палітыкі Юрый Беленькі, Мікалай Статкевіч, Юрась Губарэвіч, Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі.
Шмат нацыянальных сцягоў. Удзельнікі акцыі таксама нясуць крыжы, каб усталяваць іх у Курапатах.
Магчыма ў гэтым годзе шэсце будзе рухацца па Мінску больш марудна, чым у мінулыя гады: ДАІ дазволіла удзельнікам акцыі рухацца па пешаходных пераходах толькі на зялёнае святло. Такім чынам калонна разбіваецца на некалькі частак, прыходзіцца чакаць тых, хто ідзе ў хвасце.



***
Арганізатарам акцыі выступае Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ. Плануецца, што збор удзельнікаў акцыі адбудзецца да 11.30 на пляцоўцы перад будынкам Мінскага гадзіннікавага завода, і далей адбудзецца шэсце па маршруце: пр. Незалежнасці – вул. Каліноўскага – вул. Сівых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнка – падземны пераход пад МКАД да ўрочышча Курапаты, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Читайте еще
Избранное