Дзяцей зь Вільні не пусьцілі ў Беларусь

Улады Беларусі сарвалі правядзеньне выставы дзіцячых малюнкаў зь віленскай школы мастацтваў, якая плянавалася ў беларускай сталіцы, паведаміла “Польскае радыё”.

На афіцыйнае запрашэньне адной зь менскіх школаў у беларускую сталіцу накіраваліся навучэнцы Віленскай школы мастацтваў на чале з дырэктарам Рамуальдасам Карпавічусам. Усе неабходныя для падарожжа дакумэнты былі ўпарадку. На кантрольна-прапускным пункце "Каменны Лог" неабходна было прадставіць пячаткі аб увозе дзіцячых малюнкаў на тэрыторыю Беларусі. Без усялякіх тлумачэньняў працаўнікі памежнай службы Беларусі адмовіліся праводзіць афармленьне дзіцячых малюнкаў. Яны патрабавалі ад дырэктара пакінуць транспарт і вучняў, а самому вярнуцца ў Вільню. Аўтамабіль з малюнкамі можна было забраць толькі на наступны дзень.

Калі група вярнулася на мяжу ў вызначаны памежнікамі тэрмін, пачалі адбывацца незразумелыя рэчы. Кожнаму няпоўнагадоваму падлетку неабходна было ў пісьмовай форме паведаміць пра мэту наведваньня Беларусі. У выніку відавочных нетактоўных дзеяньняў памежнікаў Беларусі, было прынята рашэньне вярнуцца ў Летуву. Але гэта можна было зрабіць толькі пасьля аплаты штрафу за гэтак званы прастой і ахову транспарту памерамі 150 эўра.

Дырэктар кажа, што ніколі раней не паверыў бы, што ў дзіцячых малюнках можна шукаць вялікую палітыку. Склалася ўражаньне, што беларускія ўлады сьвядома ізалююць кантакты паміж дзяцьмі краінаў-суседак. Дырэктар зьвярнуўся ў Амбсадару РБ па тлумачэньні. Адказу пакуль няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)