Дзікунства стагодзьдзя: 12 фактаў пра фару Вітаўта і яе зьнішчэньне ў савецкі час

29 лістапада 1961 году Горадня страціла свой самы старажытны каталіцкі храм — касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны — фару Вітаўта, піша Радыё Свабода.

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, вядомы як фара Вітаўта, у 1961 годзе, за паўгоду да зьнішчэньня. Фота oldgrodno.by

Фара паходзіць ад нямецкага Pfarre, Pfarrei, Pfarrkirche і азначае: парафія, парафіяльны касьцёл.

Горадзенскую фару назвалі ў гонар вялікага князя літоўскага Вітаўта. Менавіта ён у 1389 годзе выдаў загад, каб у цэнтры гораду, на галоўнай плошчы, была пабудаваная сьвятыня.

Пабудаваны ў XIV стагодзьдзі, касьцёл спачатку быў драўляны. Мураваным ён стаў празь некалькі стагодзьдзяў.

Так выглядала фара Вітаўта з боку Замкавай вуліцы, пасьля таго як праваслаўныя вярнулі яе каталікам на пачатку ХХ стагодзьдзя

У 1584–1587 гадах вялікі князь літоўскі Сьцяпан Батура загадаў замест драўлянага ўзьвесьці новы мураваны касьцёл. Архітэктарам быў італьянец Санці Гучы.

На пачатку 19 стагодзьдзя фару перадалі праваслаўнай царкве. У стылі клясыцызму фару перабудавалі ў сабор Сьвятой Сафіі ў 1807 годзе. Каталікам касьцёл вярнулі ажно ў 1919 годзе.

Падчас 1-й Сусьветнай вайны ўсю маёмасьць і званы вывезьлі ў Маскву.

Фара Вітаўта ў 1950-я гады

У 1949 годзе, паводле рашэньня мясцовых уладаў, фару перадалі пад склад збожжа. Пазьней тут знаходзіліся склады тонкасуконнага камбінату і таварыства садзеяньня арміі і флёту.

Была толькі адна спроба абараніць фару Вітаўта ад падрыву ў 1961 годзе. Быў ананімны тэлефонны званок у гарвыканкам. Невядомы выставіў ультыматум: калі зьнясуць касьцёл, то ў адказ будзе ўзарваны мост. На мосьце ўначы выставілі ўзброеную варту, а ўдзень мост патрулявалі міліцыянты, якія не дазвалялі надоўга затрымлівацца на ім.

Выбух учынілі супрацоўнікі «Ленвзрывпрома» зь Ленінграду і мясцовыя вайсковыя сапёры. На раніцу салдаты в/ч № 51171 разьбіралі завалы, якія пазьней былі выкарыстаныя для будаўнічых работ — часовага пакрыцьця праезнай часткі вуліц, ходнікаў і дарожак.

Руіны фары Вітаўта, 1961 год

У 2000 годзе гарадзенцы ўсталявалі ўначы крыж на месцы алтара фары. Празь некалькі дзён яго сьпілавалі міліцыянты. Пасьля гэтага вернікі прыходзілі і запальвалі сьвечкі на гэтым месцы і маліліся. Некаторым за гэта прысудзілі штрафы.

У 2011 годзе выдавецкая сэрыя «Горадзенская бібліятэка» выдала кнігу-дыск «50 год бяз фары Вітаўта». Улады заявілі, што выданьне распальвае варожасьць. Але выдаўцы не здаліся. У адным з горадзенскіх касьцёлаў яны правялі прэзэнтацыю і раздалі прысутным 300 асобнікаў за ахвяру на будучую рэстаўрацыю сьвятыні.

Падчас фэстывалю культураў у 2014 годзе на месцы фары адкрылі памятны знак з каталіцкім і праваслаўным крыжамі. Яго разам асьвячалі біскупы праваслаўнай і каталіцкай эпархіяў.

Памятны знак на месцы зруйнавай фары Вітаўта

В телеге сегодня. «В Беларуси 60 лет назад намеренно уничтожались храмы»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:31)