«Дзіця галосіць, а за ім бяжыць НКВДыст і страляе»
Людзі, якія не баяцца расказваць пра сталінскія расстрэлы ў Курапатах.
Пра мінчан, якія бяруць ініцыятыву ў свае рукі і мяняюць жыццё ў Мінску да лепшага. Сёння нашы героі – людзі, якія частку свайго жыцця аддаюць на тое, каб мы не забыліся на сталінскія рэпрэсіі і іх страшны сімвал.
– Глядзіце, косць, – мы стаім з фатографам агаломшаныя. Проста ў нас пад нагамі на галоўнай алеі ляжыць кавалак косткі, парослай мохам. Вядома, мы былі гатовыя да таго, што ў Курапатах пабачым процьму крыжоў у памяць рэпрэсаваных, пачуем жудасныя гісторыі пра расстрэлы. Але каб вось так, знянацку, убачыць косткі нейкага чалавека, жыццё якога абарвалася тут...
ВЫ САМІ ВЕДАЕЦЕ ПРА КУРАПАТЫ
Калі вы аўтамабіліст і хоць аднойчы ездзілі па МКАДзе, то напэўна ў раёне Зялёнага Лугу заўважалі гэты ўзгорак, застаўлены крыжамі. Але наўрад ці вы ведалі, што гэта – самае вядомае месца сталінскіх расстрэлаў у Беларусі. Пра яго вядома даўно – у 1988 годзе беларусы, а пасля і жыхары ўсяго СССР даведаліся, што тут, пад самым Мінскам, у 1930-я гады НКВД расстрэльвала беларусаў, палякаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў.
Колькі іх палегла тут – дагэтуль невядома. Дакладней, пра гэта дагэтуль не хоча расказваць беларускі КДБ, які трымае пад грыфам “сакрэтна” дакументы ў архівах. Грамадская ініцыятыва «Эксперты ў абарону Курапатаў» у тым ліку спрабуюць высветліць усе імёны і прозвішчы людзей, якія безназоўна ляжаць тут.
Назву безназоўнаму ляску, у якім у 1930-х–1941-м гадах расстралялі больш за 30 тысяч чалавек, даў суседні пагорак Курапаты. Цяпер і пагорак, і месца расстрэлаў уваходзіць у адзін комплекс.
Слова «Эксперты» ў назве ініцыятывы з’явілася нездарма, удзельнікі – людзі не выпадковыя: гісторыкі, юрысты, географы, культуролагі, геадэзісты, архітэктары – «толькі прафесіяналы, балаболаў нам не трэба». У чым адметнасць ініцыятывы? Эксперты працуюць у трох кірунках: гістарычным (збіраюць сведчанні пра падзеі ў Курапатах), юрыдычным (звяртаюцца ў суд, каб абараніць і замацаваць межы помніка і ягоных зонаў аховы), мемарыяльным (ладзяць выставы і конкурс на найлепшы праект помніка ў Курапатах).
– Мы насычаем гісторыю Курапатаў дэталямі, якія паказваюць глыбіню трагедыі і спрабуем праўду трагедыі данесці да беларусаў, – кажа натхняльнік праекта Марат Гаравы.
З ім і з яго аднадумцамі мы сустракаемся ў Курапатах слотнай лістападаўскай раніцай, каб пачуць, як змагацца з савецкай спадчынай. А літаральна праз некалькі дзён мы даведваемся, што ля МТЗ аднаўляюць помнік «вялікаму Леніну»…
«ПАЎГОДА МАЦІ НЕ МАГЛА ДАЦЬ МНЕ ІМЯ»
– Я сама рэпрэсаваная, дзіцём, – кажа нам Зінаіда Тарасевіч, маленькая жанчына з ціхім голасам. – Мае дзяды жылі ў засценку Чыжоўка – гэта цяпер ля прыпынку “Кальцавая”, як ехаць да Паўночных могілак. У 1930-м годзе прыйшлі, нічога не гаворачы, не прад’яўляючы схапілі іх і завезлі ў Архангельскую вобласць. Як высылалі, то не далі з сабой нічога ўзяць. Маці кажа, што на печцы стаялі чаравікі, якія яна купіла, зарабіўшы на будаўніцтве трамвайнай лініі ў Мінску. Дык і тыя чаравікі не дазволілі забраць!
Жылі ў тайзе... З 11 чалавек 10 загінулі. Застаўся адзін чалавек, дзіця – гэта мая мама. У бацькі такая ж гісторыя. Маці і бацька пазнаёміліся на лесапавале. Маці вырашыла: трэба, каб нехта знаў, дзе я загіну, – і вырашыла нарадзіць дзіця. Бацька кажа: яно ж загіне! А маці: а мо і выжыве. Так нарадзілася я. Паўгода маці не магла даць мне імя: усе Валі, Соні, Галі – сваякі, якія там загінулі. І аднойчы маці ўспомніла пра імя Зінаіда. Так і назвалі.
Працяг тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное