Джордан

Брытанская сіліконавая мадэль Джордан прызнаная лепшай маці года. Мадэль, сапраўднае імя якой Кэці Прайс, нават апярэдзіла ў галасаванні на ўзнагароду ад Grattan вядомую “мамашу” Вікторыю Бэкхэм.

Дарэчы, з’яўленне дзяцей (а Джордан мае двух сыноў 4-х і 2-х год) кардынальна змяніла жыццё мадэлі. Шчодрая на любоў прыгажуня нават вымушана была скараціць заняткі сексам са сваім мужам спеваком Пітэрам Андрэ да пяці разоў на тыдзень. “Прыходзіцца асцярожна ставіцца да сексу, бо дзеці могуць зайсці ў спальню якраз падчас працэсу”, — тлумачыць Джордан. А вось раней 28-гадовая прыгажуня адрознівалася выключнай неразборлівасцю ў сувязях. Ёй прыпісваюць раманы з цэлай камандай спартыўных зорак, сярод якіх аўтагоншчык Ральф Шумахер і футбалісты Дэвід Бэкхэм і Дуайт Йорк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)