Джордан

Да экстра-
вагантных выхадак пышнагрудай брытанскай мадэлі Кэці Прайс, вядомай пад псеўда-
німам Джордан, усе даўно прызвычаіліся. Нікога ўжо не здзіўляе, калі былая 28-гадовая порназорка заяўляе пра сваё жаданне аднавіць цнатлівасць ці выстаўляе свае сіліконавыя імплантанты, з якімі прахадзіла аж восем год, на Інтэрнет-таргі – маўляў, надышоў час зрабіць свае формы больш дзёрзкімі.

Дзіўна, што з такімі арыгінальнымі ідэямі Джордан ухітрылася заняць чацвёртае месца сярод самых разумных бландзінак свету па версіі часопіса The Sun. Каб апраўдаць давер, мадэль нават вырашыла заняцца сур’ёзнай справай і стаць мадэльерам. У якасці пляцоўкі для эксперыментаў яна абрала тое, у чым лепш за ўсё разбіраецца – ніжнюю бялізну.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)