Джоана Крупа

Народжаная ў Польшчы, але ўзгадаваная ў амерыканскім Чыкага, Джоана Крупа хутка прабілася ў мадэльны свет. Два гады запар нямецкі Maxim называў яе “Дзяўчынай года”, а летась амерыканскі Playboy паставіў на чацвёртае месца сярод самых сексуальных жанчын свету. На сённяшні дзень Крупа не толькі адна з самых запатрабаваных мадэляў, але яшчэ і актрыса. Ёй падабаецца падарожнічаць, бавіць час у начных клубах і... гуляць у покер — летась Джоана нават перамагла ў прэстыжных спаборніцтвах па гэтай гульні, атрымаўшы ў якасці ўзнагароды 1 мільён долараў. Пакуль сэрца прыгажуні свабоднае: разам са сваёй маці, сястрой і трыма сабакамі яна жыве ў адным з раёнаў штата Каліфорнія.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)