Джэсіка Біль

Выдатная магчымасць ацаніць не толькі знешнія дадзеныя актрысы Джэсікі Біль з’явілася нарэшце і ў жыхароў беларускай сталіцы. Фільм “Ілюзіяніст”, які зараз ідзе ў кінатэатрах Мінска, кінакрытыкі ўжо назвалі лепшай акцёрскай работай Джэсікі Біль.

Здымацца ў кіно актрыса пачала з чатырнаццаці год. Тады яна яшчэ і не магла падумаць, што будзе праз некалькі год сама прасіць прадусараў серыяла “Сёмае неба” вызваліць яе ад гэтай ролі. Справа ў тым, што Джэсіка больш не хацела іграць “правільную дзяўчынку”. Здымацца ж у фільмах, якія б маглі сапсаваць гэты тэлевізійны вобраз, ёй папросту не дазвалялася. Каб прымусіць прадусараў скасаваць кантракт, Джэсіка пайшла на хітрасць і неўзабаве ў мужчынскім часопісе Gear з’явіліся фотаздымкі, на якіх актрыса красавалася топлес. Пасля гэтай фотасесіі прадусары без асаблівага шкадавання звольнілі актрысу. Мы ж цяпер можам у поўнай меры захапляцца тым, чым Джэсіку Біль узнагародзіла прырода — і гэта не толькі яе шматгранны акцёрскі талент.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.5(2)