Джэры Холіўэл

Брытанская спявачка, былая ўдзельніца гурта Spice Girls Джэры Холіўэл вырашыла пакінуць музыку і паспрабаваць свае сілы на пісьменніцкай ніве. У хуткім часе ў кнігарнях з’явіцца яе першая кніга для дзяцей.

Такое пераўвасабленне Джэры ў дзіцячую пісьменніцу многім падалося незвычайным: спявачка ніколі не вызначалася добрапрыстойнымі паводзінамі, а ў пачатку сваёй кар’еры і ўвогуле “грашыла” здымкамі для порначасопісаў. І тым не менш Джэры настроена рашуча. Праўда, наўрад ці былая “пярчынка” здольная назаўсёды пахаваць сябе пад стосам паперы, прыдумваючы чарговую забаўляльную гісторыю для дзяцей. Магчыма, у бліжэйшы час яна знойдзе чым парадаваць і дарослых.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)