Джэніфер Лопес

Уладальніца самай дарагой (у доларавым эквіваленце) задняй частцы цела спявачка і актрыса Джэніфер Лопес прызнана самай стыльнай знакамітасцю года. Праўда, жаданне эфектна апранацца прыносіць зорцы шмат непрыемнасцяў. Нядаўна Джэй Ло прыйшлося нават узмацніць сваю ахову, паколькі абаронцы жывёл пагражалі спявачцы расправай за яе любоў да адзення з меху і скуры.

І ўсё ж адмовіцца ад сваіх прыхільнасцяў на карысць братоў нашых меншых Джэніфер Лопес не спяшаецца. Скуру і мех яна актыўна выкарыстоўвае і ў сваёй новай лініі адзення. Новая марка ўжо прынесла актрысе з пуэртарыканскімі каранямі немалы прыбытак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)