Джэніфер Эністан

Расповеды прэсы пра галівудскую актрысу Джэніфер Эністан часцей абмяжоўваюцца размовамі пра яе любоўныя прыгоды, чымсьці пра акцёрскія дасягненні. Так сталася, што пасля замужжа (а потым і развода) з секс-сімвалам Галівуда Брэдам Пітам іншыя аспекты жыцця Джэніфер нікога не турбуюць.

Між тым дачка грэчаскага акцёра і мадэлі з шатландска-
iтальянскімі каранямі працягвае актыўна здымацца ў кіно. Неўзабаве павінны выйсці два фільмы з яе ўдзелам – крымінальная драма «Жаданы» і трыллер «Дзённік». У прэсе ж тым часам можна прачытаць слязлівую гісторыю пра пакуты Брэда Піта, якому надакучыла Анжаліна Джолі, і які хоча вярнуцца да былой жонкі, ды ўбачыць пару-тройку фотаздымкаў Эністан у кампаніі чарговага ўхажора.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)