Мадэль з нямецка-тайскімі каранямі Джэні Райд з дзяцінства марыла стаць мадэллю, аднак невялікі рост не даваў прыгажуні ажыццявіць гэтыя планы. І ўсё ж Джэні не здалася і вырашыла пачаць мадэльную кар’еру ў Інтэрнэце. Яна завяла сайт, дзе выкладвала свае фота. Неўзабаве на дзяўчыну звярнулі ўвагу і запрасілі зняцца для Plaуboy. Зараз Джэні пазіруе для многіх выданняў і думае пра тое, каб у будучым адкрыць уласнае мадэльнае агенцтва для мініяцюрных мадэлей.