Общество

Дзень нараджэння Севярынца: «Прыклад барацьбы за свабоду сваёй Радзімы»

Заслужаны юрыст, былы суддзя Канстытуцыйнага суда віншуе палітвязьня Паўла Севярынца, якому споўнілася 44 гады.

Павел Севярынец на пікеце 7 чэрвеня. Фота Ігара Мялешкі

– Сёння – дзень нараджэння Паўла Севярынца, выбітнага сына беларускага народа і сваіх бацькоў, – пiша Міхаіл Пастухоў. – 7 ліпеня ён апынуўся ў няволі і адбыў 70 сутак адміністратыўнага пакарання. Потым яго закрылі зноў ужо па крымінальнай справе.

20 снежня Павел мог быць дома, але яго не выпусцілі і выставілі новае абвінавачанне па арт.293 КК (падрыхтоўка да беспарадкаў). Цяпер ён павінен сядзець да 20 лютага 2021-га, а дакладней – да парамогі светлых сілаў.

Павел трэці раз прызнаецца палітзняволенным. Ён стаў сапраўдным героем Беларусі, прыкладам барацьбы за свабоду сваёй Радзімы. Яму спаўняецца 44 гады, самы росквіт для палітыка і дзяржаўнага дзеяча.

Давайце пажадаем Паўлу вытрымаць гэтыя выпрабаванні на яго жыццёвым шляху і хутчэй выйсці на волю. Мы будзем яго чакаць.

З Днём нараджэння, Павел!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(21)