Общество
Радыё Свабода, Фота Ганны Любаковай

Дзень беларускай вышыванкі наведалі больш за 1300 чалавек

Гэта яшчэ і фэстываль беларускай культуры, а на кірмашы вырабаў можна набыць як традыцыйную вышыванку, гэтак і яе сучасную стылізацыю.

Дзень беларускай вышыванкі праходзіў у Менску ўпершыню, але цягам некалькіх гадзінаў яго наведалі больш за 1300 чалавек.

Свае творы тут прэзентуюць стваральнікі і распаўсюднікі беларускага нацыянальнага адзеньня, сувэніраў ды ўпрыгожваньняў з нацыянальным калярытам.

Аўтары беларускай гульні «Паўстанцы» ня толькі распавялі пра свой праект, але і прадставілі магчымасьць удзельнікам фэстывалю самім паглыбіцца ў атмасфэру 1863 года. Прайшлі майстар-клясы па вышыўцы ды вырабах з гліны.

Дзень вышыванкі ладзіцца беларускімі НДА ў межах кампаніі «Зробім лепш».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)