В мире
Аляксей Дзікавіцкі, ”Радыё Свабода”

Дзень Беларускай вайсковай славы ў Варшаве (фота)

7 верасьня беларусы маршам адзначылі дзень Беларускай вайсковай славы ў польскай сталіцы. Каля 30 чалавек, пераважна студэнтаў-каліноўцаў, прайшлі ад плошчы генэрала дэ Голя да будынку, дзе ўсталяваная мэмарыяльная шыльда ў гонар генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. Удзельнікі маршы несьлі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг.

«Дзе б беларусы не былі — на Бацькаўшчыне ці ў эміграцыі — трэба заўсёды годна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы», — сказаў адзін з удзельнікаў акцыі, якую правяла арганізацыя «Беларуская нацыянальная памяць».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)