Политика
Зміцер Панкавец, «Наша Ніва»

Дзеля чаго Сідорскі прыватна лётаў у Франкфурт?

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец расказвае, што ляцеў адным рэйсам у Франкфурт (Германія) з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім.

«Гэта было 8 сакавіка, калі мы разам з Алесем Лагвінцом накіроўваліся ў Страсбург для сустрэчы з еўрадэпутатамі. Яшчэ ў аэрапорце было ажыўленне, падумаў няўжо праз маю сціплую асобу, ну рознае бывае. Ужо па прылёце ў Франкфурт мяне піхнуў Лагвінец. Маўляў, паглядзі з кім мы разам ляцелі.

Прыгледзеўся — Сяргей Сідорскі. Ішоў разам з нейкай жанчынай. Ці то дачка, ці то жонка.

У яе руках былі кветкі, вядома ж, 8 Сакавіка. У Германіі яго сустракала істотная дэлегацыя, чалавек пятнаццаць, магчыма, што і з пасольства нехта. Мы павіталіся з Сідорскім, ён нам таксама адказаў», — кажа П.Севярынец.

Мы звярнуліся да прэс‑сакратара прэм’ер-міністра Аляксандра Цімашэнкі з пытаннем, ці гэта быў працоўны візіт, ці прыватны.

«Пра гэтую паездку я нічога не ведаю», — адказаў А.Цімашэнка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)