Лица
Браніслаў Юрэвіч, «Наша Ніва»

Дзеці прэм`ер-міністра Кабякова адпачываюць у Барселоне (фоты)

Разам з сябрамі яны выправіліся на эканамічны адпачынак у Іспанію.

Вера Кабякова справа, Георгій Кабякоў па цэнтры, на заднім плане. Фоты з сацыяльных сетак

Адметна, што да Барселоны маладзёны дабіраліся лаўкостамі з Вільні — прынцыповае адрозненне ад дзяцей расійскай чыноўніцкай эліты.

У аэрапорце Вільні. Кабяковы справа

Нагадаем, Вера Кабякова (раней яна насіла прозвішча Летыч) працавала ў Гемалагічным цэнтры Нацбанка. Установа займаецца каштоўнымі камянямі. А пасля Кабякова ўладкавалася ў «БПС-Сбербанк».

Вера Кабякова

А вось Георгій Кабякоў толькі скончыў школу. Ён стыпендыянт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба як прызёр юнацкага чэмпіяната Еўропы па таэквандо.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)