Дзеці беларускага добраахвотніка Вадзіма Шатрова атрымалі яго ўзнагароду ад Рады БНР
Ваяр палка Каліноўскага загінуў падчас выканання баявога задання, абараняючы незалежнасць Украіны.
Як паведаміў «Салідарнасці» кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч, дзеці Вадзіма Шатрова (пазыўны «Папік») атрымалі яго ўзнагароду ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — медаль ордэну Пагоні.
Вадзім Шатроў загінуў 26 чэрвеня 2022 года. Ваяры палка Каліноўскага коштам свайго жыцця затрымалі наступ расійскай арміі на Лісічанск і далі магчымасць украінскім вайскоўцам не патрапіць у атачэнне.
Гісторыю кахання Вадзіма Шатрова і яго жонкі Таццяны чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное