Общество
Дзіяна Пінчук, Новы час

Дзе заканчваецца мірны сход і пачынаецца масавае мерапрыемства?

Ці магчымы былі б «дармаедскія» пратэсты без дазволу ўлады і без хапуну? Ці можна адсвяткаваць Дзень Волі без згоды Мінгарвыканкаму?

У апошні час ад беларускіх праваабаронцаў усё часцей можна пачуць вызначэнне «мірны сход», а не заканадаўчае «масавае мерапрыемства». Дык у чым розніца, і ці ёсць яна?

Масавае мерапрыемства — гэта сход, для якога загадзя быў узяты дазвол на яго правядзенне ў выканкаме, а арганізатары заплацілі за паслугі міліцыі, камунальных службаў і медыкаў. Груба кажучы, людзі запыталіся ва ўлады, ці можна ім публічна выказаць свае думкі. Прыкладам могуць стаць нейкія сходы БРСМ.

Але абсурдна казаць пра правядзенне масавых мерапрыемстваў, калі былі выкананы ўсе фармальнасці, не было ніякіх супрацьпраўных дзеянняў з боку ўдзельнікаў, а ўсё заканчваецца затрыманнямі, штрафамі і суткамі. Больш за тое, улады лічаць масавым мерапрыемствам нават пікет аднаго чалавека.

Мірныя сходы — гэта права грамадзян выйсці на вуліцу і сказаць усё, што яны думаюць, разам ці паасобку, незалежна ад дазволаў дзяржорганаў. Напрыклад, у 2011 годзе, калі ў інтэрнэце ўзнікла ідэя сабрацца ўсім на Кастрычніцкай плошчы Мінска і «падзякаваць» уладзе за «разумную» эканамічную палітыку воплескамі. Грамадзяне выйшлі і проста пляскалі ў ладкі. Ці арганізаваныя год таму акцыі ў Курапатах. Гэта адназначна было мірным сходам, але не масавым мерапрыемствам з-за невыканання фармальнай працэдуры.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)