Дзе на новых рублях «Пагоня» і савецкія сымбалі?
На новых купюрах ёсьць яшчэ некалькі адметнасьцяў, акрамя подпісу Пятра Пракаповіча і памылкі ў слове «пяцьдзясят». Радыё Свабода сабрала некалькі невідавочных назіраньняў.
Практычна адразу беларусы заўважылі на новых дэнамінаваных рублях дзьве цікавосткі. Па-першае, банкноты падпісаныя не цяперашнім, а былым старшынём Нацбанку — Пятром Пракаповічам. Па-другое, з пункту гледжаньня новых правілаў правапісу яны ўтрымліваюць артаграфічную памылку — «пяцьдзесят» замест «пяцьдзясят». Абедзьве асаблівасьці зьвязаныя з тым, што рублі друкаваліся яшчэ ў 2009 годзе — пры старых правілах і старым старшыні Нацбанку, які цяпер і не згадае, чаму дэнамінацыю не правялі тады.
Як эўра, ды не зусім
Лукашэнка ў 2014 годзе заяўляў, што новыя грошы беларусаў будуць падобныя да эўра. Пэўнае падабенства ёсьць, як адзначаюць і апытаныя Свабодай мінакі.
Што цікава, поўнае падабенства ёсьць у наміналах: і беларускі рубель, і эўра прадстаўленыя купюрамі ў 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 адзінак, манэты маюць наміналы ў 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек-цэнтаў і 1-2 рублі-эўра.
Як і эўра-манэты, беларускія 2 рублі маюць падвойны колер: серабрысты ўсярэдзіне, залацісты звонку. Толькі ў эўра колеры наадварот: звонку серабрыстая нікелевая лятунь, усярэдзіне залацісты медна-нікелевы сплаў.
Манэта ў 1 рубель у Беларусі чыста серабрыстая, хоць 1 эўра, як 2 беларускія рублі, серабрысты ўсярэдзіне і залацісты звонку. А вось манэты меншых наміналаў супадаюць па колерах: 1, 2 і 5 адзінак — бронзавага колеру, 10, 20 і 50 — залацістага. Адно што на авэрсе няма «Пагоні», як на літоўскіх эўра.
Купюры агулам паўтараюць каляровую гаму эўра, але парадак зьбіваецца. У эўра: шэры — ружовы — блакітны — аранжавы — зялёны — жоўты — фіялетавы; у рублёў: ружовы — блакітны — жоўты — зялёны — блакітны (зноў!) — фіялетавы — блакітна-фіялетавы. Па колеры можна зблытаць 10 і 100 рублёў, а 500 — адначасова пераблытаць і з 200, і з 500 рублямі.
Экономисты разошлись во мнениях насчет ввода «новых денег» в Беларуси
Праўда, калі эўра маюць агульную тэму — вокны і брамы на авэрсе і масты на рэвэрсе — то на беларускіх купюрах цяжка прасачыць лёгіку, паводле якой Нацыянальная бібліятэка апынулася побач з царквой ці палацам.
Акрамя таго, можна заўважыць падабенства па каляровай гаме і да літоўскіх літаў. А традыцыю прысьвячаць асобныя купюры асобным абласьцям можна прасачыць і на расейскіх рублях.
Хрысьціянства замест СССР
Новыя грошы захавалі традыцыі старых: замест выбітных гістарычных дзеячаў ці ўласьцівых Беларусі зьвяроў — на іх будынкі і каляжы.
Засталіся і некаторыя будынкі са старых купюраў: Мастацкі музэй у Магілёве, палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, Нясьвіскі і Мірскі замкі. А савецкія будынкі зьніклі.
Аўтэнтычны выгляд царквы паводле М. Брунова, які беспасярэдне дасьледаваў помнік
Акадэмія навук, старая Нацыянальная бібліятэка, Нацбанк, Брэсцкая крэпасьць, Опэрны тэатар, Палац культуры прафсаюзаў, Мастацкі музэй, Палац спорту, спарткомплекс «Раўбічы» і віцебскі амфітэатар — усё савецкае засталося на старых грошах.
На новых Брэсцкую крэпасьць замяніла Белая вежа, замест амфітэатру — Спаса-Праабражэнская царква, замест савецкай Нацыянальнай бібліятэкі — новы ромбакубаактаэдар. Тэма Вялікай Айчыннай не раскрытая ніяк.
Что будет с ценами и стоит ли ждать очередей в обменники в связи с деноминацией
Праўда, Спаса-Эўфрасіньнеўская царква на купюры мае сучасны купал-цыбуліну, уласьцівы маскоўскім цэрквам і надбудаваны ў 2000-х «пад XIX стагодзьдзе», а не аўтэнтычны раманскі купал, вядомы з гістарычных малюнкаў да перадачы царквы ў маскоўскі патрыярхат.
А вось ці ёсьць «маскоўская» цыбуліна на Нясьвіжы на 100 рублях — невядома. Вежа, празь якую было нямала спрэчак гісторыкаў з рэстаўратарамі, далікатна прыкрытая лічбай 1.
#пагоняпобач
На новых купюрах можна заўважыць і «Пагоню» — афіцыйна не забаронены, але нялюбы некаторым прадстаўнікам улады герб Беларусі пачатку 90-х, ён жа герб Віцебскай вобласьці. На «віцебскай» купюры «Пагоні» няма, але ёсьць на «магілёўскай» — у складзе гербу Магілёва.
Сымбаляў жа савецкіх на купюрах не засталося: замест пяціканцовых зорак цяпер праваслаўныя крыжы і калядныя зоркі.
Чужы альфабэт
Новыя беларускія рублі прысьвечаныя асобным абласьцям Беларусі і яе сталіцы. 5 — Берасьцейская, 10 — Віцебская, 20 — Гомельская, 50 — Гарадзенская (Гродзенская школьным правапісам), 100 — Менская (Мінская), 200 — Магілёўская, 500 — сталіца, горад Менск.
Яны выдатна адсартаваныя паводле альфабэту — але расейскага: спачатку «Минская», потым «Могилёвская», а не наадварот, як было б па-беларуску.
Зноў дзьвюхмоўная купюра?
Банкнота ў 500 рублёў 1992 году, на якой была выяўленая плошча Перамогі ў Менску, мела надпісы на дзьвюх мовах, што ня часта здараецца ў сьвеце.
Хоць усе службовыя надпісы былі на беларускай, але прысутнічаў расейскі надпіс на будынках на плошчы — «Подвиг народа бессмертен».
На новых купюрах таксама можна заўважыць дзьве мовы, хоць і з нацяжкай. На 500 рублях каля Нацыянальнай бібліятэкі нанесены тэкст.
Прачытаць яго пры цяперашняй якасьці ўзораў-выяваў цяжка, але, мяркуючы па шрыфце, ён можа быць на старарускай альбо старабеларускай мовах, адметных ад сучаснай беларускай.
Коласу слава, слава Купалу
Выбітныя асобы Беларусі ўсё ж згадваюцца на беларускіх грошах. На той самай купюры з Нацыянальнай бібліятэкай з адваротнага боку можна знайсьці імя Янкі Купалы, фрагмэнт вокладкі кнігі «Сымон-музыка» Якуба Коласа і «Вянок», адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча.
Ёсьць ускосныя памяткі і пра іншых асобаў: на 10 рублях — знак Скарыны і крыж Эўфрасіньні Полацкай, на 20 рублях — Тураўскае Эвангельле, стваральнік якога, праўда, невядомы.
Менш відавочна нехта згаданы на «гарадзенскіх» 50 рублях. На зваротным боку ёсьць ноты неназванага твору.
Калі прыгледзецца, у іх можна пазнаць урывак з палянэзу Агінскага — «Разьвітаньне з Радзімай».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное