Общество
Eolonir

Дыскусія вакол сэкса на Асаналіева

Выдавецкі дом “Коммерсантъ” замяніў свае форумы сеціўнымі дзёньнікамі зь блёгаў ЖЖ. Гэта першы прыкляд такога ўзаемадзеяньня між сеткавымі суполкамі ды звычайным друкаваным выданьнем.

Яшчэ раней такім жа чынам зрабіў “The Economist”, які ў аўтаматычным рэжыме стаў паказваць допісы вядучых блёгераў датычна гарачых тэмаў. The New York Times, напрыклад, і ўвогуле дае блёгерам магчымасьціь пісаць у сваю друкаваную эдыцыю. Бескаштоўна. Але людзі пішуць. Усё ж такі нацыянальны ахоп ды вядомасьць шмат для каго каштуе болей за грошы.

Ад Расеі ды Англіі не адстае й прэзыдэнт Ірана Махмуд Ахмадынэжад. Яго блёг мае ўсе пакрутасы блёгаў “The Economist” і нават у чымсьці пераўзыходзіць іх. Па вэрсыі Technorati, на блёг Ахмадынэжада кожны дзень залучае ля 150 тысяч чалавек. Але, што шкада, нефарсімоўным нельга пакаштаваць напоўніцу красамоўнасьці іранскага прэзыдэнту – на ангельскую мову перакладзеныя толькі некалькі прапагандысцкіх тэкстаў. Ну ўжо калі ІРНА, іранская навінная агенцыя, мае сайт на 6 мовах, то чаму б і сайту прэзыдэнта не наблізіцца да таго стандарту?

Але гэта так, да слову. Што цікавіла байнэт мінулымі трыма днямі? Тое ж, што й увесь сьвет – сэкс.

“Вчера днём двое минчан, мужчина и женщина, решили побороть все страхи и запреты, разрушить, так называемые, нравственные устои общества и провели на улице Асаналиева акцию "любовь во имя мира".

К чести обыкновенных жителей города, свидетелей акции, они не вели себя как когда-то, при такой же ситуации, свердловчане, и не показывали пальцем, не смеялись и не фотографировали (хотя в последнем я могу и ошибаться)”.

Далей прачытаць можна тут. Наўздагон у камэнтарах адбылася найцікавейшая дыскусія, якую я ня буду камэнтаваць тут.  А ўвогуле, гэты выпадак нагадаў мне паведамленьне той жа ж The New York Times некалькі год таму, як мэрыя дазволіла з’яўляцца топлес у гарадзкое рысе. Мэр, натуральна, прайшоў на другі тэрмін. А мы тут – выбары, перавыбары.

А вось паведамленьне яшчэ аднаго блёгеру на менскае суполцы наконт стасункаў студэнтаў ЕГУ ды КДБ:

“Мне тут понадобилось продлить штампик на выезд, для чего я и обратилась в местный ОГиМ в Минске (Первомайский район). Там вместо паспортиста меня встретил гебист, который очень активно интересовался моей учебой в ЕГУ - вплоть до имен, с кем я учусь и т.д., предметы, которые я изучаю, имена людей спрашивал и еще кучу разных вопросов. В итоге я ему сказала, что о себе я могу говорить что угодно, но ни одного чужого имени я не назову - потому что я не на допросе. В результате он пообещал мне, что это не последняя наша встреча и, что, жаль, что это не допрос. Все мои слова методично записывались. Хотя ничего важного я ему и не говорила. После чего мне надо было уточнить ряд вопросов у зам. начальника этого самого ОГиМа (по поводу того, где мне заверить этот злополучный бланк), и она сказала, что по срочной очереди мне штамп не светит, так как я учусь в ЕГУ. И тут у меня возник вопрос - это только мне так повезло или же это повсеместная практика?...”

На жаль, выпадак досыць тыповы. Паводле працы мне даводзіцца часьцяком сустракацца зь людзьмі, што меліся паехаць ці ўжо паехалі на вучобу за мяжу. Шмат каго намагаецца сьхіліць да супрацоўніцтва ДБ. Ня толькі тых, што былі заўважаныя ў палітычнае актыўнасьці. Крыніцаю інфармацыі для ДБ служаць супрацоўнікі амбасадаў, якія афармляюць дакумэнты. Таму пры падачы на візу, калі паперы прымае нехта з нашых, трэба абмежавацца толькі самай неабходнай інфармацыяй. Ня варта размаўляць з аховаю, калі яна складаецца з нашых, калі ідзеш у амбасаду на нейкую сустрэчу. Як кажуць, няхай ДБ адпрацоўвае свае грошы, а не атрымоўвае іх з тваіх жа вуснаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)