Общество

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі: Прадстаўнікі ICAO адмовіліся ад размовы з Раманам Пратасевічам

І паскардзіўся на «беглую кухарку» і «заняпалых алкаголікаў».

Кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі ў эфіры YouTube-канала распавёў аб працы ў Беларусі групы ІКАО, якая наведвала Беларусь для расследавання інцыдэнту з рэйсам Ryanair.

У правтанасці ён паведаміў, што спецыялісты ICAO адмовіліся размаўляць з Раманам Пратасевічам, піша Наша Ніва.

Адказваючы на пытанне Ігара Тура пра чуткі, што ў ICAO нібыта хацелі сустрэцца з Пратасевічам, Сікорскі заўважыў:

— Яны наадварот адмовіліся. Мы выдатна разумеем: калі б не сітуацыя з адным з пасажыраў гэтага судна, яны б тут і не былі. Але ад зносін з ім яны адмовіліся. Ім гэта было прапанавана. Ім было прапанавана, і ў плане іх знаходжання тут было адзначана, што яны хочуць пагутарыць з усімі пяццю пасажырамі, якія засталіся ў Беларусі. Па выніку, яны не сустрэліся ні з адным з іх, — сказаў ён.

Кіраўнік дэпартамента па авіяцыі пацвердзіў, што групе ICAO былі прадастаўлены 50 тэчак матэрыялаў на рускай мове.

— Мы запрашалі групу ІКАО яшчэ 23 мая не для таго, каб цяпер апраўдвацца. Мы былі ў ролі тых, хто атакуе. І мы разумеем, за што мы змагаемся. Па-першае, мы змагаемся за прафесійны гонар нашых дыспетчараў, спецыялістаў па авіяцыйнай, кібербяспецы — усіх тых асоб, якія бралі ўдзел у рэалізацыі аварыйнага плана для забеспячэння бяспечнай пасадкі самалёта Ryanair пасля таго, як камандзір паветранага судна гэтага самалёта прыняў рашэнне садзіцца ў Мінску. Па-другое, нам даводзіцца процідзейнічаць тым «ініцыятывам», якія робяцца беглай кухаркай і заняпалымі алкаголікамі для таго, каб зрабіць жыццё нашых пасажыраў нязручным. Бо ім цяпер даводзіцца падаўжаць маршруты, лётаць не па аптымальных напрамках, пераносіць тэрміны сваіх адпачынкаў. У рэшце рэшт, даплачваць за тое, што ім даводзіцца аблятаць тыя краіны, якія ўвялі супраць нас абмежаванні, — падкрэсліў Арцём Сікорскі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.4(37)