Дырэктар Brutto: Міхалка ня будзе на менскім канцэрце #БНР100
25 сакавіка ён будзе граць у Мазыры з праектам «Ляпіс-98» і ня зможа выступіць на менскім канцэрце ля Опэрнага тэатру, прысьвечаным 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Антон Азізбекян, арганізатар канцэртаў праектаў Сяргея Міхалка. Сам Міхалок працяглы час не выходзіць на сувязь. Цяпер няма неабходнасьці, каб канцэрты камэнтаваў сам Міхалок, кажа Азізбекян, а калі «будзе нагода», то ў гуртоў Міхалка «ёсьць свае каналы для інфармаваньня».
Канцэрт у Мазыры заплянаваны ўжо даўно, тлумачыць Азізбекян, і зьмены ў графіку ўжо немагчымыя. Тым больш, як ён кажа, канцэрт — гэта ня проста «прыехаць, выйсьці на сцэну і адсьпяваць». Выступ рыхтуецца за некалькі дзён, трэба прывезьці апаратуру, яе наладзіць і праверыць.
Арганізатары канцэрту раней публічна зьвярнуліся да Міхалка, бо тыдзень не маглі зь ім зьвязацца, прапаноўвалі арганізацваць гурту транспарт да Менску і зь Менску.
Сярод прычынаў выступіць у Менску 25 сакавіка арганізатары канцэрту называлі песьні гуртоў Міхалка кшталту «Грай», «Ня быць скотам», «Будзь сьмелым», «Родны край», «Belarus Freedom»), якія «сталі ня проста гітамі, а сапраўднымі гімнамі новай Беларусі». Усе гэтыя песьні выконвалі або «Ляпіс Трубяцкі», або Brutto, але яны не ўваходзяць у рэпэртуар праекту «Ляпіс-98», зь якім Міхалок выступіць у Мазыры..
Солодуха не будет выступать на концерте в День Воли. Ему отсоветовали
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное