Дынько: Ідзе «азэрбайджанізацыя» Беларусі
Шэф-рэдактар газэты «Наша Ніва» Андрэй Дынько пракаментаваў «справу БелТА».
– Я бачу ва ўсім тым, што адбываецца ў Беларусі ў апошні час (і гэтыя затрыманьні, і справа Фядыніча, і справа Ліпая) прыкметы «азэрбайджанізацыі» Беларусі. Прастору свабоды ў Беларусі пасьлядоўна спрабуюць абмежаваць, – сказаў Андрэй Дынько Радыё Свабода.
– Гэта проста ўласьцівасьць гэтай сыстэмы. Сыстэма імкнецца аслабляць усё тое, што моцнае і незалежнае ад яе. Гэта робіцца пасьлядоўна, пэрыядычна і пры любой нагодзе. Велізарная бяда, што тым самым аслабляецца і ўсё нашае грамадзтва: падсякаюцца элемэнты здаровай канкурэнцыі, аслабляецца беларускае інфармацыйнае поле. Гэта такая самаедзкая і бяздумная палітыка.
…Я думаю, найхутчэй, што «справу БелТА» урэшце спусьцяць на тармазах. Але колькі гэта будзе каштаваць людзям, якім тут ламаюць жыцьці? Колькі гэта будзе каштаваць для рэпутацыі Беларусі? Такая справа ж маркіруе краіну як дыктатуру. Для ўсіх: для бізнэсу, для грамадзкасьці, для інтэлектуалаў сусьветных. Беларусь — дыктатура, з усімі наступствамі.
Што да Захаду — ну, а што Захад можа зрабіць? Тое, што ён можа рабіць, тое ён і робіць, ён і працягвае гэта рабіць. Ён будзе далей працягваць падтрымліваць «Белсат», «Хартыю», іншыя СМІ, якія вяшчаюць на Беларусь, даюць інфармацыю для Беларусі з замежжа.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное