Общество

Дынько і «нашаніўцаў» трымаюць на Акрэсціна па абвінавачванні ў нясплаце камуналкі

Андрэя Дынько трымаюць на Акрэсціна за нясплату камуналкі на 3500 рублёў. Астатнім «нашаніўцам» прад’явілі такі самы артыкул.

Фото Delfi

Стала вядома, што Андрэя Дынько трымаюць у ізалятары на Акрэсціна па арт. 216 Крымінальнага кодэкса, паведамляе Наша Ніва.

Папярэдні раз яго затрымлівалі на 10 сутак па арт. 342, меру ўтрымання не абіралі, абвінавачванне не прад’яўлялі, але і не вызвалілі.

Цяпер Дынько падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калоніяй на тэрмін да 5 год), затрыманы на трое сутак.

Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Урон нанесены «Мінэнерга», сума — 3,5 тысячы рублёў.

Па такім самым артыкуле як падазраваных трымаюць на Акрэсціна галоўнага рэдактара НН Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко.

Жонка Андрэя Дынько: «Яшчэ пахаванне Ашурка яго спыніла»

Ягор Марціновіч перадаў пасланне з-за кратаў: «Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(21)