Скандалы

«Дыджэй пераменаў» расказаў, што ў карцары яго біў намесьнік міністра Барсукоў

Улад Сакалоўскі — адзін з дыджэяў, якія ўключылі песьню «Перамен!» на афіцыйным мітынгу 6 жніўня, за што атрымаў 10 сутак арышту на Акрэсьціна — расказаў Нашай Ніве, што ў карцары яго зьбіваў намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў.

Паводле Сакалоўскага, на трэці дзень зьняволеньня да яго прыходзіў «нейкі начальнік».

Аляксандар Барсукоў на Акрэсьціна, 14 жніўня. Фота Радыё Свабода

«Мне крыкнулі: тварам да сьцяны! Начальнік мне кажа: „Уключыў музыку? Перамен хацеў? Столькі людзей выйшла на вуліцы, столькі крыві праз вас! Ну, рыхтуйся, сядзеш гадоў на 10“. Двойчы ўдарыў ён мяне і выйшаў. Выходзячы, сказаў: „Чаго гэта ён тут як у санаторыі? Зрабіце як трэба“. Пасьля гэтага ложак перасталі адкідваць, абдула халодным паветрам. Было вельмі холадна», — расказаў ён.

Улад Сакалоўскі – на фота справа

Пасьля выхаду Ўлад Сакалоўскі пазнаў у гэтым начальніку Аляксандра Барсукова, намесьніка Караева. Барсукоў прыяжджаў пад турму ў ноч на 14 жніўня, запэўніваў людзей, што ў камэрах нікога ня б’юць і не катуюць.

Пытки стали точкой невозврата. Выбрать сторону придется каждому

Новая тактика властей: «включать дурака» и тянуть время

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(20)