Общество
Сяргей Маскевіч, Радыё Свабода

«Двухмоўе — гэта абавязак ведаць беларускую мову»

На паседжаньні Палаты прадстаўнікоў дэпутат Аляксей Кузьміч пацікавіўся ў міністра адукацыі Сяргей Маскевіча, хто зьяўляецца аўтарам ідэі выкладаць гісторыю і геаграфію Беларусі на расейскай мове.

– Аўтараў тут няма, а ініцыятары гэтай справы — канкрэтныя грамадзяне, якія нават у судовым парадку дамагаліся, каб гэтыя і некаторыя іншыя прадметы, уключна нават зь беларускай літаратурай, выкладаліся на расейскай мове. Іхны аргумэнт, што ў нашай краіне двухмоўе і яны разумеюць гэта, як права выбіраць мову. У мяне асабіста іншы падыход да гэтай праблемы: я лічу, што двухмоўе — гэта абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі ведаць беларускую мову і валодаць ёй. Гэта не права выбару адной з двух моваў, а абавязак. Гэта мая асабістая думка, — заявіў міністар адукацыі Ўладзімер Маскевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(1)