Общество

Два розных відэа пра адну акцыю

Мінчукі распавядаюць, чаму падпісваюцца за вяртанне бел-чырвона-белага сцяга, а міліцыянты складаюць пратаколы па-беларуску.

У Мінску ўжо другі тыдзень праходзіць збор подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сёння беларусы актыўна падпісваліся пад гэтай петыцыяй.

«Наша Ніва» спытала ў мінакоў чаму яны ставяць свой подпіс і што для іх значыць бел-чырвона-белы сцяг.

Адзначылася акцыя і традыцыйным складаннем пратаколаў. Прычым актывісты прымусілі міліцынтаў рабіць гэта па-беларуску. Так, падчас акцыі было складзена 5 пратаколаў за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Арганізатар акцыі Зміцер Дашкевіч пайшоў на цікавы эксперымент — ён адмовіўся даваць асабістыя дадзеных з прычыны неразумення рускай мовы. Некаторыя актывісты падхапілі гэты аргумент, таму міліцыянты вымушаны размаўляць з імі па-беларуску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще