Скандалы
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё

Два п’яныя 15 хвілін збівалі чатырох ДАІшнікаў у цэнтры Гродна

Супрацоўнікі гродзенскага ДАІ спрабавалі затрымаць кіроўцу тралейбуса ў цэнтры горада. Аднак кіроўца разам з двума сваімі п'янымі сябрамі пачалі збіваць супрацоўнікаў ДАІ.

Як паведамілі ў гродзенскім ДАІ, міліцыянты зрабілі заўвагу кіроўцу, а ягоныя сябры неадэкватна зрэагавалі на яе. Сварка і далейшая бойка цягнуліся каля 15 хвілін. Міліцыянты, якія прыехалі на дапамогу калегам, затрымалі п'яных сяброў , якія ўжо сёння былі прыцягнутыя да адміністрацыйнага пакарання.

Як паведаміў кіраўнік гродзенскага палка ДАІ Яўген Пранюк, хутчэй за ўсё на хлопцаў будзе заведзена крымінальная справа — за супраціў работнікам міліцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)