Общество

Дударскі фэст у Мінску

24 красавіка ў малай залі к/з Мінск (пачатак 19:00) і 25 красавіка ў клубе Рэактар (пачатак 18:00) пройдзе "Дударскі іфэст" (Фестываль валынкі).

Удзельнічаюць гурты: "Стары Ольса", "Testamentum terrae", "Ліцьвінскі Хмель", "Mozaik" (Польшча), "Litvintroll", "Essa", "Яварына", "Neolitic Age" (Украіна), "Кашлаты Вох", "RR", "Ceilidh Ceol", "Рада", "Vydraga" (Літва), "Келіх кола", Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Ліанэ Варбо (Эстонія), Алесь Сурба, Ютака Бан (Багларыя) і інш. Танцавальная падтрымка: гурт "Гістрыён" і тэатр "Яварына". Даведкі: 7662425 (МТС), 6490888 (Velcom). Каса: 2886160 і

3286638 (гарадзкія тэлефоны).

Квіткі ад 12 000 да 30 000. Сайт фэсту www.dudar.info.

Беларусь – цэнтр дударскай культуры Усходняй Еўропы. Акрамя беларускіх дудаў, беларускія майстры вырабляюць таксама шведскія sakspipa і нямецкія dudelzak. У Мінску актыўна дзейнічае Дударскі клуб. Традыцыйныя дудары Беларусі аб'яднаны ў Дударскае братэрства св. Васіля. Рыхтуецца да выдання першы нумар альманаха "Dudar". З 1992 г. у Мінску праводзіцца Міжнародны "Дударскі фэст" (з 2006 – штогадовы). Фэст з'яўляецца адзіным мерапрыемствам ва Усходняй Еўропе, прысвечаным дудзе. На фестывальных сцэнах гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія, нямецкія, літоўскія і латышскія дуды. У фестывалі прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў – ад традыцыйнага фальклора да рок-музыкі. Пры перавазе маладзёжнай публікі, фэст прыцягвае ўвагу людзей розных узростаў і паходжання. Правядзенне фэсту з'яўляецца грамадскай ініцыятывай, але спрыяе супрацоўніцтву з дзяржаўнымі структурамі – асобнымі музыкамі, ансамблямі і майстрамі Дзяржаўнага універсітэта культуры.

У "Дударскім фэсце 2008" будуць удзельнічаць дудары з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Балгарыі і Новай Зеландыі. Вядуцца перамовы пра ўдзел у фэсце славутага гурта "Fidelius" (Германія). Спецыяльны госць - дударка славутага гурта "Аuli" Ліанэ Барбо (Эстонія). Па выніках фэста плануецца выданне зборніка дакладаў канферэнцыі, запіса фэста на аўдыё і выпуск відэа-фільма "Дударскі фэст 1992-2008".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)