Экономика
Тамара Савіч, Еўрарадые

Другі чалавек у Нацбанку не можа адказаць, як выглядаюць новыя купюры

Але Тарас Надольны пацвярджае, што словы пра дэнамінацыю не былі імправізацыяй Аляксандра Лукашэкні: «Пытанне разглядаецца».

Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны не адказвае на пытанне Еўрарадыё, калі ў Беларусі правядуць дэнамінацыю. Не можа распавесці намеснік Надзеі Ермаковай і пра тое, як выглядаюць новыя грошы: “Я вельмі рэдка бываю ў сховішчы, так што адказаць дакладна на гэта пытанне не магу”.

Нагадаем, 11 кастрычніка, падчас прэсс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў пра тое, што новыя купюры ўжо ляжаць на складзе Нацбанка, паведаміў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)