Дракахруст: «Аўтары «Залатога дна» і не спадзяваліся атрымаць пацьверджаньне з настолькі кампэтэнтнай крыніцы»

Палітолаг пра самавыкрыцьцё Лукашэнкі, які заявіў, што аўтары стужкі «Залатое дно»  «кідаюцца на чужую ўласнасьць».

— Самае цудоўнае — наконт «чужой уласнасьці», — піша Юры Дракахруст. — Чыёй? Уся ж раць афіцыйных прапагандыстаў ды і сам Лукашэнка ўвесь час тлумачаць, што ў яго нічога свайго няма, толькі шпіц Умка, а ўсё астатняе — палацы, машыны, самалёты — усё дзяржаўнае, уласнасьць дзяржавы.  У «бізнэсмэнчыкаў, IT-шнічкаў і ІП-шнічкаў» — у тых прыватная, свая, а Лукашэнка — «нішчы».

А тут прабіла. І ўся шматгадовая рыторыка — у сьметніцу. Пуціла доўга і складана спрабаваў даказаць, што ўсё гэтае багацьце — фактычна асабістая ўласнасьць Лукашэнкі.

А той у якасьці абвяржэньня... пацьвердзіў, так, гэта маё, гэта мая ўласнасьць.

І аўтары стужкі, і гледачы і не спадзяваліся атрымаць пацьверджаньне з настолькі кампэтэнтнай у гэтым пытаньні крыніцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(91)