Гэта ў мужчынскую калонію з бауламі ездзяць, а ў жаночай калоніі такога няма. У нас табуяваная тэма — тое, што ты ў турме. Таму і сродкаў гігіены пазбаўляюць, і жанчыны павінныя самі сабе шыць пракладкі ці шкарпэткі замест іх выкарыстоўваць.
Доўгая: «У жаночай калоніі нельга сябраваць і мець блізкія сувязі, там усё пабудавана на стукацтве»
Стваральніца медыйнага праекта «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая — пра ўмовы ў калоніях для палітзняволеных жанчын і пра тое, як дапамагчы іх сем’ям.
— Жаночая калонія ў Беларусі пабудаваная такім чынам, што ў цябе разбураецца ўсё: здароўе, жаночая ідэнтычнасць. Кожны дзень жанчыны праходзяць праз прыніжэнне, — распавяла Яўгенія Доўгая ў інтэрв’ю Свабода Premium. — Для мяне асабіста было жахам даведацца, калі жанчыны праходзілі праз голы шмон ці калі кожны дзень ездзілі ў суд па крыміналках і павінны былі зняць з сябе майткі, пракладку адчапіць…
У калоніі не толькі палітзняволеныя, там ёсць жанчыны па розных артыкулах, і шмат жанчын застаюцца без падтрымкі.
Стваральніца Палітвязынкі мяркуе, што тэма мацярынства — самая балючая ў зняволенні.
— Праз дзяцей на жанчын вельмі ціснуць. Былі такія выпадкі, калі праз дзяцей жанчын прымушалі падпісаць прашэнне аб памілаванні, прызнаць віну. Яны гэта рабілі пасля таго, як ім казалі, што твой сын ці твая дачка едзе зараз у прытулак.
У мужчынскай турме няма стукацтва. Там ёсць стукачы, усе іх ведаюць, але там ёсць блізкія сувязі і можна нават пасябраваць. У жаночай калоніі сябраваць нельга, там усё пабудавана на стукацтве, нельга мець блізкія сувязі. Жанчыны, каб патрымаць адна адну за руку і паплакаць, хаваюцца.
Калі сустракаюся з тымі, хто зараз выходзіць (з калоніі – С), яны нешта распавядаюць і абарочваюцца, бо прывыклі да таго, што ў калоніі заўсёды іх падслухоўваюць, іх сутыкаюць ілбамі адна з адной. І гэта проста жах, таму што жанчыны выходзяць з разбуранай нервовай сістэмай.
Чым беларусы могуць дапамагчы палітзняволеным жанчынам? Яўгенія Доўгая кажа, што можа звязаць з іх роднымі, калі трэба.
— Зараз мне здаецца, што кожны можа сам знайсці інфармацыю, але пры гэтым дбаць пра сваю бяспеку і не забываць пра людзей за кратамі — гэта самае галоўнае.
Дапамога можа быць любой. Можна дапамагчы маці палітзняволенай альбо яе дзецям. Адна жанчына кажа: не ведаю, чым магу дапамагчы, але магу зрабіць масаж твару, няхай да мяне прыйдзе маці палітзняволенай.
На думку Доўгай, важна маленькімі крокамі падтрымліваць палітзняволеных і іх сем’і і, канешне, не забываць людзей, бо самы вялікі страх у турме — што пра цябе забудуць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное