Общество

Допыт Алеся Бяляцкага перанеслі. Ён запатрабаваў весці яго на беларускай мове

7 красавіка на допыты ў Следчы камітэт выклікалі праваабаронцаў з Мінска, Мазыра і Светлагорска.

7 красавіка на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў якасці сведкі выклікалі старшыню незарэгістраванага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Следства вядзецца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 2 арт. 342 КК — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Як паведамляе прэс-служба «Вясны», допыт Бяляцкага быў перанесены 9 красавіка пасля таго, як ён запатрабаваў весці допыт і пратакол допыту па-беларуску.

Сёння на допыты выклікалі таксама праваабаронцаў у Светлагорску і Мазыры.

Нагадаем, што ў апошнія дні прайшла хваля ператрусаў і затрыманняў сярод праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў. Былі затрыманыя арганізатары выставы пра медыкаў.

Организатор выставки про медиков, мать 4-х детей стала подозреваемой в «финансировании беспорядков»