Общество

Виктория Телешук

Дневники памяти: «Уже тогда было видно, что нас много, и мы можем просто радоваться, находясь вместе»

«Салiдарнасць», накануне 103-й годовщины провозглашения независимости БНР, вспоминает с героями предыдущих акций 25 марта самые знаковые для них моменты.

Сяржук Бахун: «Самы запамінальны для мяне Дзень Волі – самы першы»

25 сакавiка, 1998. Фота з архiву Сяржука Бахуна

Дзень Волі-1998. Пра яго прыгадаў Сяржук Бахун – прадпрымальнік, выдавец, магістр палітычных навук і адзін з заснавальнікаў берасцейскай крамы «Князь Вітаўт» (летась крама тавараў з нацыянальнай сімволікай вымушана зачынілася):

– Самы запамінальны для мяне Дзень Волі – самы першы, які я адзначаў, гэта быў дзевяноста восьмы год, круглая дата – 80 гадоў стварэння БНР. Тады мы з сябрамі адмыслова прыехалі электрычкамі з Берасця ў Мінск.

Што ўразіла – было шмат людзей, вельмі святочная абстаноўка, шмат бел-чырвона-белых сцягоў… Шэсце, памятаю, было ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра, дзе адбыўся мітынг. Потым мы вярнуліся назад, каб забраць свае рэчы (пакінулі іх на ўправе БНФ), і калі ўжо ішлі на вакзал, нас затрымалі «людзі ў цывільным».

– Як абгрунтавалі, за што затрымліваюць – шэсце ж было дазволеным? «Нецэнзурна лаяліся і махалі рукамі»?

– Не, – смяецца суразмоўца, – там іншае. Так, само шэсце было дазволеным, а нас затрымалі пасля яго. У мяне нават захавалася дакладная фармулёўка абвінавачання, вось яна: «Принял участие в несанкционированном шествии с целью публичного выражения своих общественно-политических взглядов, шел в группе граждан по тротуару… в руках нес бело-красный флаг» (падкрэсліваю, так і запісана – бела-чырвоны, а не бел-чырвона-белы, хоць няпраўда і то, і другое, у мяне ў руках наогул не было сцяга, я нёс харугву з гербам Брэста).

Таксама інкрымінавалі наступнае: «Выбрасывал вверх руку и показывал два пальца». То-бок, я, напэўна, браў сваю руку, адрываў, кідаў уверх і паказваў два пальцы – фармулёўкі выбітныя.

Ноч мы правялі на Акрэсціна, потым быў суд, мне далі штраф, а пазней АМАПаўцы на аўтобусе нас нават завезлі на вакзал. Мы, праўда, адразу пайшлі на метро і зноў на ўправу БНФ, каб скончыць справы, і толькі тады вярнуліся на вакзал і паехалі.

Нягледзячы на затрыманні і штрафы, гаворыць Сяржук Бахун, у яго засталіся збольшага цёплыя ўспаміны пра свой першы Дзень Волі.

– Праз 20 год ці прыходзілі вы на тое ж месца, ў той жа час – да Опернага тэатра, дзе прайшло святкаванне 100-х угодкаў БНР?

– Так, канешне, мы былі ўсёй сям’ёй, з жонкай і дачкой (Сяржук жанаты на Святлане Завадскай, разам яны выхоўваюць дачку Адэлю – «С»). Хоць якраз у тыя дні дачка крыху прыхварэла, і мы сумняваліся, ці варта ісці, але потым я кажу: «Слухайце, ну такая дата раз на 100 гадоў бывае, да 200-годдзя мы дакладна не дажывем, трэба ісці». І не пашкадавалі.

25 марта, 2018

Калі параўноўваць гэтыя падзеі, людзей і там, і там было багата, атмасфера панавала святочная, і абодва разы мерапрыемствы былі дазволеныя. Але ў 2018-м, натуральна, гэта ўсё выглядала больш арганізавана і сучасна: і вялікая сцэна, і гандаль сувенірнай прадукцыяй, і дзецям цікавосткі рознага кшталту, і мастакі працавалі – дачка, дарэчы, якраз папрасіла, каб ёй на шчацэ намалявалі бел-чырвона-белы сцяг.

На мой погляд, на 100-годдзе атрымалася сапраўднае свята, якое ў кожнага ўдзельніка засталося ў памяці. Нягледзячы на папярэдния брутальныя затрыманні актывістаў, наколькі я памятаю, атрымаліся святы і ў рэгіёнах. Адно з самых масавых адбылося якраз у Берасці на Плошчы Свабоды, туды хадзілі мае бацькі і іншыя сваякі, якія таксама захавалі ў памяці  вельмі добрыя ўражанні.

Иван Шило: «В любые годы хотелось праздника»

Молодофронтовец, а теперь бизнесмен, соведущий подкаста Центра новых идей Иван Шило вспомнил жесткий сценарий 2017 года: «Тысячи людей стали протестовать не только в Минске, проявилось значение блогеров и стримов», а власти, со своей стороны, «показательно выгнали всю технику и водометы, которые станут так знакомы в 2020-м».

25 марта, 2017. Фото Радыё Свабода

– Если продолжить о 2017-м, то на тот момент все было жестко, – рассказал Иван «Салідарнасці». – Сотни задержанных, десятки в СИЗО по уголовному делу. Но шокировало не это, а то, насколько быстро мы возвращаемся к диктатуре. Или просто никогда от нее не избавляемся. В 2021-м, конечно, очевидно второе.

День Воли – это ассоциация с солнцем, весной. Что касается воспоминаний, то разные были ситуации – и с диаспорой в Вильне и Гданьске, и в автозаке в Минске, и на Окрестина. В последние годы в Минске это была вечеринка друзей в «Чебуречной» – бчб, белорусские песни, зачитывание Третьей уставной грамоты БНР.

Не представляю, возможно ли что-то такое в этом году. Но в любые годы хотелось не столкновений, а праздника. Даже в сложные десятые годы я предлагал ходить в рестораны и кафе в центре, просить включать белорусскую музыку, ставить на стол маленький флажок.

25 марта, 2018. Фото Сергей Гапон

Сейчас годы потяжелее, с флажком уже будет сложно. Но если говорить о празднике, то «идеальный» и максимально «свободный», как оказалось, День Воли в диктатуре – это 2018-й. Уже тогда было видно, что общество меняется, нас много, и мы можем просто радоваться, находясь вместе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(45)