«Для суда інспекцыя па працы – не аўтарытэт»

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля не задаволіў зыск гомельскага праваабаронцы, слесара-інструментальшчыка Анатоля Паплаўнага аб звальненні з працыпа яго патрабаванні з нагоды парушэння працоўных правоў, якія былі выяўлены дзяржаўнай інспекцыяй па працы.

Адпаведнае рашэнне, якое пакуль не ўступіла ў законную сілу сёння вынес суддзя Віталь Козыраў.

Рашэнне суда цікавае тым, што Анатоль Паплаўны звярнуўся ў дзяржаўную інспекцыю па працы з нагоды сістэматычнага парушэння з боку наймальніка тэрмінаў выплаты заработку. Кампетэнтны дзяржаўны орган у галіне працы пацвердзіў парушэнні, адначасова растлумачыў работніку аб праве на звальненне па яго патрабаванні – у такім выпадку наймальнік павінен выплаціць на карысць звольненага дадаткова тры сярэднямесячныя заробкі.

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)