Дэні Міноўг

Хоць спявачка Дэні Міноўг і з’яўляецца малодшай сястрой сусветна вядомай аўстралійскай зоркі Кайлі Міноўг, у некаторых пытаннях яна часта апярэджвае сваю знакамітую сваячку. Праўда, пакуль не па колькасці хітоў, а па ліку кінутых кавалераў. Канешне, у старэшай тут таксама ёсць пэўныя дасягненні, але да малодшанькай ёй вельмі далёка. Свайго апошняга бойфрэнда Рыка-Парфіта-малодшага, сына легендарнага гістарыста Status Quo, Дэні вытрымала ўсяго пяць месяцаў. Ды і гэта лічыцца для яе вялікім дасягненнем.

А яшчэ Міноўг-малодшая вельмі любіць расказваць пра планы, толькі не свае, а сваёй сястры. Нядаўна яна паведаміла прэсе, што Кайлі поўная рашучасці завесці дзіця. “У мяне не вельмі гэта атрымліваецца, я штосьці ніяк не магу знайсці мужчыну”, — засмучаецца яна. Вось дзіўна, а нам падалося наадварот.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)