Общество

Дэмсiлы дамовiлiся з Лiтвой аб выдачы спецдакумента беларусам

Якія не могуць аднавіць свой страчаны або памяняць пратэрмінаваны пашпарт. Шмат суайчыннікаў у выгнанні реагуюць: добрая навiна.

Прадстаўнік Кабінета Валер Кавалеўскі і дырэктар Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакументаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і не могуць аднавіць свой страчаны або памяняць пратэрмінаваны пашпарт

Кабінет анансуе, што пазней апублікуе інфармацыю аб умовах і спосабах атрымання такога дакументу.

Таксама на сустрэчы былі абмеркаваны іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕС і ва Украіне. Для іх вырашэння бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч.