Профсоюзы
Анастасія Зелянкова

Дэмакраты набралі каманду

У бліжэйшыя выхадныя, 1-2 кастрычніка, у Мінску пройдзе Нацыянальны кангрэс дэмакаратычных сіл, на якім плануецца вызначыць адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары 2006 года.

Напярэдадні кангрэса, 26 верасня, шэраг вядомых палітыкаў падпісалі дэкларацыю, у якой пацвердзілі сваю гатоўнасць да супольных дзеянняў. Вядома, што пад гэтым дакументам падпісаліся адзі-наццаць чалавек. Сярод іх — кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, экс-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вайтовіч, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, экс-міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч, генерал Валеры Фралоў, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, яшчэ адзін з лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч. Прычым спадар Мілінкевіч падпісаў тэкст дэкларацыі пры ўмове, што адзіны кандыдат будзе абраны менавіта на кангрэсе 1-2 кастрычніка. — Я супраць таго, каб працягваць змагацца паміж сабой, — патлумачыў “Салідарнасці” сваю пазіцыю Аляксандр Мілінкевіч. — Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл будзе абраны менавіта на гэтым кангрэсе, — упэўнены лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. — Напэўна, толькі арышт паловы дэлегатаў можа перашкодзіць зрабіць гэта. Сутнасць падпісанай дэкларацыі якраз у тым, што 11 чалавек з прэзідэнцкімі амбіцыямі прызнаюць легітымнасць кангрэса, гатовыя да супольных дзеянняў па вызначэнні адзінага кандыдата і бяруць на сябе абавязак надалей працаваць у адной каман-дзе. Тым не менш існуе верагоднасць, што працэс выбару кандыдата ад дэмакратычных сіл зацягнецца. Існуе сцэнарый, паводле якога некаторыя з падпісантаў вышэйзгаданай дэкларацыі будуць настойваць на тым, што працэдура вызначэння “адзінага” не была дастаткова шырокай. Некаторыя лічаць, што той, хто атрымае найбольш галасоў дэлегатаў кангрэса, пасля яго мусіць распачаць кансультацыі яшчэ прынамсі з дзвюма патэнцыйнымі прэтэндэнтамі: Васілём Лявонавым і Аляксандрам Казуліным. У гэтым выпадку перамовы наконт выбараў “самага адзінага з адзіных” рызыкуюць зацягнуцца яшчэ на нявызначаны час.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)