Политика

Дэкрэт Лукашэнкі можа стаць прычынай нестабільнасьці. Меркаваньне юрыста

Ці сапраўды дэкрэт Лукашэнкі вырашае пытаньні, ня вырашаныя ў Канстытуцыі? Ці здольны дэкрэт захаваць палітычную стабільнасьць у выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы? На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае юрыст Сяргей Зікрацкі.

Зікрацкі:

Я лічу, што гэты дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі.

Тыя пытаньні, якія Лукашэнка спрабаваў урэгуляваць гэтым дэкрэтам, цалкам урэгуляваныя Канстытуцыяй.

Амаль кожны сказ гэтага дэкрэту супярэчыць Канстытуцыі.

Паводле дэкрэту, у выпадку гібелі прэзыдэнта рашэньнем Рады бясьпекі ў краіне ўводзіцца надзвычайнай альбо вайсковае становішча.

Але ў Канстытуцыі напісана, што права ўводзіць надзвычайнае ці вайсковае становішча — выключнае права прэзыдэнта.

Таксама паводле Канстытуцыі, калі прэзыдэнт па тых ці іншых прычынах будзе ня ў стане выконваць свае абавязкі, яго абавязкі пераходзяць да прэм’ер-міністра.

Паводле Канстытуцыі, калі Лукашэнка загіне, на яго пасаду заступае Галоўчанка і толькі Галоўчанка будзе прымаць рашэньне — уводзіць ці ня ўводзіць надзвычайнае ці вайсковае становішча.

Я лічу, што адпаведны артыкул Канстытуцыі, дзе ідзе размова пра вакансію пасады прэзыдэнта, тычыцца ўсіх магчымых выпадкаў — адстаўкі, натуральнай сьмерці, гібелі.

Гэтая норма датычная любой падобнай сытуацыі, ёсьць вакансія пасады прэзыдэнта па любой прычыне — паводле Канстытуцыі яго паўнамоцтвы павінныя пераходзіць да прэмʼера.

Гэты дэкрэт — больш палітычны дакумэнт, чым юрыдычны.

Дэкрэт вельмі няўдала напісаны з пункту гледжаньня юрыдычнай тэхнікі.

У ім сказана, што ў крытычнай сытуацыі ўсе службовыя асобы і дзяржаўныя органы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Рады бясьпекі.

Але частка паўнамоцтваў дзяржаўных органаў прапісаная ў Канстытуцыі і Рада бясьпекі ня можа браць іх на сябе.

Рада бясьпекі ня можа абмяжоўваць паўнамоцтвы парлямэнту і ўраду, бо іх паўнамоцтвы прапісаныя ў Канстытуцыі.

У надзвычайным становішчы можна абмежаваць тыя паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, якія не прапісаныя ў Канстытуцыі, тыя, што прапісаныя — нельга.

Незразумела, якое ўсё ж становішча трэба неадкладна ўводзіць пасьля гібелі прэзыдэнта — надзвычайнае ці вайсковае.

У дэкрэце ня вызначана, хто будзе вызначаць, ці была сьмерць прэзыдэнта гвалтоўнай?

Як раз гэты дэкрэт і можа стаць прычынай нестабільнасьці ў момант, калі прэзыдэнта ня стане.

Што будзе, калі прэмʼер заявіць, што сьмерць прэзыдэнта была негвалтоўнай, і таму ён робіцца часовым кіраўніком дзяржавы, а Рада бясьпекі заявіць, што сьмерць прэзыдэнта была гвалтоўнай, і ўлада пераходзіць да яе?

Навідавоку два акты, якія супярэчаць адзін аднаму.

І нельга выключыць, што ў адпаведнай сытуацыі адны асобы будуць патрабаваць, каб ужывалася Канстытуцыя, а іншыя — каб ужываўся дэкрэт.

«Меня лишили моей любимой профессии». Адвокат Зикрацкий переехал в Вильнюс

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(25)