Общество

Дэгустацыя 7 народных алкагольных кактэйляў (відэа)

34mag.net разам з барам «Малако», што ў галерэі «Ў», правёў эксперымент, які ператварыўся ў майстар-клас па якасным бухалаве.

Мы выбралі сем народных алкагольных кактэйляў, рэцэпты якіх перадаюцца з пакаленнямі студэнтаў, будаўнікоў, беспрацоўных і іншых людзей, якія любяць выпіць смачна і танна. Усе яны ў рэжыме live былі прыгатаваны і пакаштаваны прафесійным дэгустатарам. Як вынік: 24 хвіліны здымак, 7 кактэйляў, 7 ступеняў ап’янення і 3 нецвярозыя целы.

Запісвайце інгрыдыенты ды глядзіце, як барык з “Малака” змешвае гэтую смакату, а містэр КрашТэст паступова нажыраецца разам з НеБрежневым і апісвае прыходы.

“Сібірскі ёгурт”

На 1 бакал: 1/6 банкі згушчонкі, 1/6 пакеціка распушчальнай кавы “капучына”, 1/6 пакеціка звычайнай распушчальнай кавы, 80г гарэлкі, 150г цёплай вады.

Відэа глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)