Политика

Дашкевічу дабавілі яшчэ адну крымінальную справу

Супраць палітвязня Зміцера Дашкевіча заведзена новая крымінальная справа. Следчыя КДБ вінавацяць яго за адмову даваць паказанні — арт. 402. Пра гэтае моладзевы актывіст паведаміў у сваім лісце дадому.

Як адзначае ”Наша нiва”, Дашкевіча неаднойчы дапытвалі па крымінальных справах некаторых актывістаў, якіх абвінавачвалі ў прыналежнасці да “Маладога фронту”. Аднак той адмаўляўся даваць паказанні супраць сваіх сяброў.

Нагадаем, 1 лістапада споўніўся год знаходжання Зміцера Дашкевіча ў шклоўскай турме. Як вядома, моладзевага актывіста прыгаварылі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША неаднаразова патрабавалі ад беларускіх уладаў вызваліць моладзевага актывіста. А міжнародная арганізацыя "Amnesty International" прызнала Дашкевіча вязьнем сумлення.

Тым не менш камiсiя па ўмоўна-датэрмiновым вызваленнi ўжо не раз адмаўляла Змiцеру ў выхадзе на волю як ”злоснаму парушальнiку ўнутранага распарадку". Цяпер да шматлікіх дысцыплінарных спагнанняў дабавіўся яшчэ і чарговы крымінальны артыкул.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)