Дашкевіч заклікаў падтрымаць беларускамоўнага кіроўцу, на якога скардзяцца шавіністы

Зміцер Дашкевіч у Facebook распавёў пра сітуацыю, у якую трапіў Віктар Бразоўскі.

«Шавіністычная мярзота працягвае страчыць даносы на перавозчыка Віктара Бразоўскага, аўтобус якога вазіў патрыётаў на сьвяткаваньне Слуцкага збройнага чыну. Перасьлед зьвязаны ня толькі з выплатай дробных штрафаў, але перадусім выбівае з працоўнага графіку.

Бацька пяці дзяцей Віктар Бразоўскі вымушаны ня працаю займацца, а катацца суткамі па падатковых, транспартнай інспекцыі і ДАІ. Прапаную патрыётам згуртавацца і рублём падтрымаць патрыятычную дзейнасьць спадара Віктара.

1. Закідваем невялікія сумы на тэлефон Віктара Бразоўскага 8029 654 4387 (вэлкам)

2. У каго ляжыць сэрца і дазваляе фінансавае становішча, можаце пакінуць большыя ахвяраваньні на офісе Арт-сядзібы (Незалежнасьці 58-430) ці офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага З, першы пад’езд)

3. Замаўляем перавозкі ў патрыёта і шматдзетнага бацькі Віктара Бразоўскга

Жыве вечна!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)