Дашкевіч: «Калі мне далі дваццаць сутак, я аж падскочыў ад радасці»

Некалькі цытат з кароткага інтэрв’ю Змітра Дашкевіча пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах, створаныя адмыслова для «палітычных».

Скрыншот відэа

— Без ніякіх умоваў, без кніг, фактычна без перадач. Маньякаў у зонах не катуюць так, як вось катуюць цяпер арыштантаў па палітычным артыкуле.

— Усе астатнія, хто сядзіць па адміністрацыйным кодэксе, не па палітычных артыкулах, маюць усё: матрасы, кнігі. Чытаюць, сядзяць («палітычным» забаронена сядзець у дзённы час — С.), атрымоўваюць перадачы.

— Калі мне далі дваццаць, я аж падскочыў ад радасці: «гуманны» суд даў мне дваццаць сутак (па новым кодэксе Дашкевічу маглі даць 30 сутак — С.).

— Для іх (сілавікоў — С.)  бар’еры— грамадскае меркаванне, 2021 год на двары, бар’ер — частка еўрапейскай цывілізацыі, — Зміцер Дашкевіч перакананы, што частка сілавікоў з радасцю выканае любы загад адносна апанентаў улады, аж да расстрэлаў.

Нагадаем, што Змітра Дашкевіча затрамалі ў часе курапацкай вахты 23 красавіка. Разам з ім затрымалі Ганну Шапуцьку, Кірыла Лойку і яшчэ некалькі актывістаў. Шапуцьку і Лойку асудзілі на 15 і 5 сутак адпаведна, Дашкевіч атрымаў 20 сутак арышту.

Жонка Змітра Наста Дашкевіч пісала пра нялюдскія ўмовы ўтрымання для палітычных арыштантаў.

Дашкевіч: «Тры словы скалануць асновы акупацыйнай адміністрацыі»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(13)