Дасье ў карыкатурах. «Куплю Грэнландыю. Можна б.у.»
На мінулым тыдні стала вядома, што ў адміністрацыі Трампа абмяркоўвалі магчымасць уключэння Грэнландыі ў склад ЗША.
Пазней Трамп пацвердзіў інтарэс Вашынгтона да куплі Грэнландыі. Нягледзячы на экстравагантны прысмак, тэма трапіла ў топ сусветнай палітычнай дыскусіі.
Трэба адразу падкрэсліць стратэгічную важнасць самай вялікай выспы на свеце, паколькі Расія адпраўляе свае субмарыны ў Арктыку, а Кітай марыць пра «палярны шаўковы шлях» пасля раставання палярных льдоў.
Тым не менш прапанова Трампа падалася настолькі недарэчнай для 21-га стагоддзя, што некаторыя нават задумаліся пра ментальнае здароўе амерыканскага гаранта.
— Я б сказаў так: думка пра тое, што Данія можа прадаць 50 тыс. сваіх грамадзян Злучаным Штатам, абсалютна вар’яцкая, — заявіў, напрыклад, прадстаўнік Дацкай Народнай Партыі. У сваю чаргу мастак амерыканскага выдання The Buffalo News выявіў Грэнландыю, якая не прадаецца, і галаву прэзідэнта ЗША, якая пустая і таму прыдатная для арэнды.
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное