«Дармаеды» пачалі напоўніцу плаціць за ацяпленне ўжо з верасня, сумы — астранамічныя

Чытачы «Нашай Нівы» з Мінска даслалі ў рэдакцыю некалькі дзіўных квітанцый аб квартплаце за верасень.

Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага. Кватэры — двухпакаёвыя.

У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі».

Мы праглядзелі жыроўкі, каб разабрацца, адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы.

Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на ацяпленне, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!

У Міністэрстве ЖКГ адмовіліся ад каментарыяў, спаслаўшыся на тое, што «выконваюць распараджэнні іншых органаў».

У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не дзясяткі тысяч людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі.

Пры гэтым застаецца незразумелым, як гэта спалучаецца з ранейшымі заявамі аб тым, што ўвядзенне новых тарыфаў пераносіцца на 2020 год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(24)