Дармаедскія камісіі: вяртанне ў Сярэднявечча?
У рэгіёнах заканчваецца фарміраванне ўчастковых камісій па вызначэнні «дармаедскага» статусу грамадзян. Яны будуць вырашаць, хто знаходзіцца ў «цяжкіх асабістых абставінах» і можа быць вызвалены ад аплаты паслуг па поўным кошце.
Хто будзе ў іх уваходзіць: старшыні адміністрацый рознага ўзроўню, ідэолагі, міліцыянты, падаткавікі, галоўныя ўрачы, кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Карацей, прыкладна ўсе тыя ж «байцы дзяржаўнага фронта», якія працуюць у выбарчых камісіях, напаўняюць сабой шэрагі «Белай Русі» і звыкла галасуюць за Лукашэнку.
Ва ўсім гэтым больш за ўсё абурае сам ход мыслення ўлады і яе прынцыповыя дапушчэнні: адных грамадзян, фармальна роўных па Канстытуцыі, надзяляюць правам вырашаць лёс іншых, і не проста ў нейкай асобнай прававой сітуацыі (як з судом ці міліцыяй), а надзяляюць іх правам перасунуць чалавека ў іншую сацыяльную касту — «дармаедаў», што азначае аўтаматычную сацыяльную стыгму і фінансавы цяжар. Пытанне: гэтым людзям, хай і надзеленым уладай у межах сваіх паўнамоцтваў, на падставе чаго ім надаюцца паўнамоцтвы вызначаць сацыяльны статус чалавека?
Цалкам артыкул чытайце тут
Читайте еще
Избранное