Дапамога вязьням: новы фармат

Грамадскія актывісты паведамляюць, як можна дапамагчы зараз людзям, што знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам.

Сябры, у першую чаргу хачу вельмі моцна падзякаваць усім, хто адгукнуўся і дапамагаў і дапамагае нам. Гэта вельмі прыемна працаваць у такой хвалі падтрымкі і грамадзянскай салідарнасьці.

Аднак, мы маем паведаміць важныя зьмены ў арганізацыі нашай працы і адказаць на пытаньнні, якія найчасьцей задаюцца нам па тэлефонах і ў офісе нашай грамадскай кампаніі.

Як можна дапамагчы зараз

* Першае і важнае — мы БОЛЬШ НЕ ПРЫЙМАЕМ РЭЧЫ, бо дзякуючы неабыякавым людзям, рэчаў у нас зараз болей чым дастаткова, калі будзе неабходнасьць у нейкіх канкрэтных рэчаў для канкрэтных людзей — мы зможам их набыць з грошай сабранага фонду.

* Нам патрэбны валанцёры: адвозіць рэчы па перадачах, у дзенны час, патрэбны пашпарт. Мы даем грошы на таксоўкі. Лепш арыентавацца на наступны тыдзень.

NB Зараз есьць інфармацыя, што перасталі прыймаць не ад сваякоў — падрыхтаваны ўзор скаргі, якую трэба падаваць у такім выпадку на супрацоўніка міліцыі, бо гэта не законна — ПІКоАП не ўтрымлівае абмежваньняў наконт асобаў, якія маюць права перадаваць перадачы. Яны дачакаюцца — мы завалім іх скаргамі і бандэролямі. узор скаргі — у наступным пасце.

* Працягваем прыймаць грашовыя ахвяраваньні!

* Трэба падпісваць паштоўкі: на ўправе сотні навагодніх і калядных паштовак, канвертаў з маркамі і адрэсамі, трэба каб як мага болей людзей напісала вязьням паштоўкі і цёплыя словы падтрымкі. Можна зайсьці ў суботу і падпісаць дзесятак паштовак.

Як можна дапамагчы потым

* Сустракаць затрыманых — у Менску і Жодзіна, сьвяткаваць іх выхад на волю

* Таксама шукаем аўтобус (вялікі) на 40–50 месцаў на мінімум на 2 рэйсы ў Жодзіна 29.12 і 31.12. Хто можа дапамагчы? Безумоўна, паслугі аўтобуса будуць аплочаны.

Як зкантактавацца

284 50 12 гарадскі адрас Варвашэні/Машэрава 8, у будні з 9 да 20

+ 375 29 685 52 39 Сяржук Семянюк

+ 375 29 395 73 99 Даша Каткоўская (я)

Больш падрабязная інфармацыя тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)